У тэхаскай школе, дзе была страляніна, знайшлі выбухоўку

Школа ў Санта-Фэ, дзе адбылося здарэньне

У школе ў Тэхасе, дзе сёньнья адбылася страляніна, а таксама на прылеглай тэрыторыі знайшлі выбуховыя прастасаваньні, паведамляе Ройтэрз са спасылкай на прадстаўніка паліцыі.

Сёньня ў горадзе Санта-Фэ, прыкладна за 65 кілямэтраў ад Х’юстану, сталіцы Тэхасу, невядомы адкрыў страляніну падчас заняткаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі на гэты момант, загінулі ад 8 да 10 чалавек.

Затрыманыя двое падазраваных. Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва яны вучні школы.

Пазьней паліцыя паведаміла, што ў страляніне абвінавачваецца 17-гадовы вучань, які сказаў на допыце, што хацеў забіць і сябе, але яму не хапіла мужнасьці.


Страляніна ў тэхаскай школе: ёсьць ахвяры