Першы кітайскі авіяносец пачаў хадавыя выпрабаваньні. Гэтая падзея расцэньваецца ў Кітаі як важны крок да мадэрнізацыі ваенна-марскіх сіл.
Авіяносец, названы пакуль 001А, выйшаў у мора позна вечарам у суботу з порта, разьмешчанага на паўночным усходзе Кітая, паведаміла нацыянальная тэлекампанія CCTV.
Чакаецца, што карабель будзе прыняты на ўзбраеньне да 2020 году і будзе гарантаваць бясьпеку межаў Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры, у прыватнасьці, спыняць любыя спробы Тайваня праводзіць незалежную палітыку.
Кітайскі тэлеканал паказаў кадры выхаду авіяносца ў мора ў суправаджэньні іншых караблёў. Упершыню хадавое абсталяваньне і навігацыйныя сыстэмы будуць правераныя ва ўмовах адкрытага мора, паведамляюць кітайскія дзяржаўныя СМІ.
Спуск авіяносца на ваду адбыўся год таму.