У Каліфорніі затрымалі школьніка, які страляў у аднаклясьніка

Амэрыканская паліцыя затрымала 14-гадовага школьніка, які страляў у школе і трампіў у руку аднаклясьніка. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Палмдэйл у штаце Каліфорнія. Палмдэйл — горад, дзе жыве каля 150 000 чалавек на поўнач ад цэнтра Лос-Анджэлеса.