На прэм’еры фільма пра Цоя ў Канах пратэставалі супраць арышту рэжысэра Сярэбранікава. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

На Канскім фэстывалі ў Францыі адбылася прэм’ера фільма «Лета» расейскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава. Падчас здымак гэтага фільма пра культавых савецкіх рок-музыкаў 1980-х гадоў Віктара Цоя і Майка Навуменку рэжысэра арыштавалі, абвинаваціўшы ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах.

Сцэнар гэтага фільма ўжо раскрытыкавалі расейскі рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў і музычны крытык Арцемій Троіцкі. Аднак гледачы ў Канах пасьля прэм’еры пляскалі стоячы, а некаторыя кінакрытыкі ўжо назвалі «Лета» найлепшым фільмам Сярэбранікава.