На прэм’еры фільма рэжысэра Сярэбранікава ў Канах пратэставалі супраць ягонага арышту

Your browser doesn’t support HTML5

На Канскім фэстывалі ў Францыі адбылася прэм’ера фільма «Лета» расейскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава. Падчас здымак гэтага фільма пра культавых савецкіх рок-музыкаў 1980-х гадоў Віктара Цоя і Майка Навуменку рэжысэра арыштавалі, абвинаваціўшы ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах.