«Буду галадаць да магілы». Жанчына ў Гомлі патрабуе ІІ групу інваліднасьці

Your browser doesn’t support HTML5

43-гадовая Натальля Васіленка трэцяга траўня пачала бестэрміновую галадоўку. Жанчына ў адчаі: яе не бяруць на працу з-за абмежаваньняў праз трэцюю працоўную групу інваліднасьці, а пэнсіі, якую плаціць дзяржава, не хапае нават на ежу.