Кіргіскаму выкладчыку пагражае 7 гадоў калёніі за камэнтар у фэйсбуку пра савецкую архітэктуру

Бішкецкаму выкладчыку пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі за камэнтар у фэйсбуку. У Дзяржаўным камітэце нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану заявілі, што публікацыя Тэмірбека Балатбека распальвае міжнацыянальную варожасьць.

Спачатку пэдагога выклікалі на допыт, а потым сапраўды выставілі абвінавачваньне.