Ці ператворыцца МУС у "міністэрства маралі"?
Your browser doesn’t support HTML5
17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.
20 траўня МУС нечакана выказаў рэакцыю на гэта на ўласным сайце.
«Як ні круці, але аднаполыя адносіны — гэта падробка. А сутнасьць падробкі заўсёды аднолькавая — абясцэньваньне ісьціны. ЛГБТ-супольнасьць і ўся гэтая барацьба за „свае правы“, і сам дзень супольнасьці — усяго толькі падробка!», — сьцьвярджаецца ў допісе, апублікаваным на афіцыйным сайце ведамства.
Што можа азначаць такая неспэцыфічная для МУС заява?
Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык