Паліцыя: у Лёндане трох чалавек аблілі «шкодным рэчывам», іх шпіталізавалі

Месца, дзе ў пачатку сакавіка знайшлі атручаных былога расійскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію, Солсбэры, Вялікабрытанія

У Лёндане трох чалавек шпіталізавалі пасьля таго, як іх аблілі невядомым «шкодным рэчывам».

Як паведамляе паліцыя, у Лёндане 6 траўня адбылася сутычка паміж дзьвюма групамі мужчын.

Супрацоўнікі паліцыі ўмяшаліся і выявілі трох чалавек, якія атрымалі траўмы, выкліканыя шкодным рэчывам.

Мужчын — 17, 22 і 27 гадоў — накіравалі ў бальніцу.

У паліцыі адзначаюць, што траўмы не небясьпечныя для жыцьця пацярпелых.

4 сакавіка ў брытанскім Солсбэры былі выяўленыя непрытомнымі былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія. Лёндан сьцьвярджае, што яны былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным у Расеі. Масква гэта адмаўляе.

Пасьля некалькіх тыдняў лячэньня Юлію Скрыпаль выпісалі з бальніцы. Стан яе бацькі таксама палепшылася ў працэсе лячэньня.

Замах на Скрыпалёў прывёў да сур’ёзнага крызісу ў дачыненьнях паміж краінамі Захаду і Расеяй. Каля 30 краін абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў на знак салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй. Расея ў адказ пачала высылаць супрацоўнікаў заходніх дыпляматычных місіяў.