У Лісабоне прайшла цырымонія адкрыцьця «Эўравізіі 2018»

У партугальскім Лісабоне прайшла цырымонія адкрыцьця песеннага конкурсу Эўравізіі 2018.

Беларусь на конкурсе прадстаўляе ўкраінскі сьпявак Alexeev зь песняй Forever. Ён выступіць 8-м у першым паўфінале конкурсу 8 траўня.

Выступіць на конкурсе і беларус - пераможца Эўравізіі-2009 Аляксандар Рыбак, які, як і тады, будзе прадстаўляць Нарвэгію.