У цукерках «Алёнка» знайшлі жывых чарвякоў. «Камунарка» высьвятляе, што здарылася

Your browser doesn’t support HTML5

У цукерках «Алёнка» кандытарскай фабрыкі «Камунарка», якія прадаюцца ў горадзенскай краме «Алмі», пакупнікі выявілі чарвякоў.

Паводле юрыста горадзенскага Таварыства аховы правоў спажыўцоў Алега Калінкова, цукеркі яму прынесьлі адразу некалькі пакупнікоў.

«Выпадак неардынарны. Я не ўяўляю, як магло стацца такое, што ў цукерках завяліся чарвякі. Цукеркі ж часьцей за ўсё набываюць для дзяцей. Мы будзем зьвяртацца ў суд, каб адсудзіць маральную шкоду пакупнікам. Такога ў нашай краіне быць не павінна», — сказаў юрыст Калінкоў.

Справа на кантролі ў генеральнага дырэктара і галоўнага тэхноляга «Камунаркі». Яны паведамілі карэспандэнту Свабоды, што дадуць падрабязны камэнтар 25 красавіка.