Беларускі рэпэр Алег Саўчанка, вядомы пад сцэнічным псэўданімам ЛСП, у нядаўнім інтэрвію на youtube-канале «вДудь» выказаўся пра «беларускую рысу».
Расказваючы вядоўцу Юрыю Дудзю пра тое, чаму падчас жывых выступленьняў ён часам прыбірае нецэнзурную лаянку, якая ёсьць у ягоных запісах, Саўчанка сказаў:
«Ты не зь Беларусі, ты ня рос у Беларусі і ня маеш гэтай беларускай рысы. Я гэта называю "беларуская параноя". Кожны беларус мае прыроджаную параною. Што ён нешта зробіць, а нехта прыдзе і за гэта адлупцуе папругай, і яму будзе кепска. Таму кожны беларус намагаецца сябе паводзіць сьціпла і акуратна».
На відэа прыблізна ад 10:00 (у іншых месцах відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка)