Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ты кароль Тулы і Варонежа», — Вінсэнт адказаў ЛСП пра спэкуляваньне беларускай мовай


Вінсэнт

Алег Саўчанка з папулярнага гурту ЛСП, які быў створаны ў Беларусі, але цяпер выступае пераважна ў Расеі, у інтэрвію інтэрнэт-выданьню «Kyку» нэгатыўна выказваўся пра беларускамоўнага рэпэра Вінсэнта.

Саўчанка заявіў, што беларускамоўная музыка, у прыватнасьці рэп, «заўсёды спэкулявала на моўнай экзотыцы, за кошт якой не абавязкова рабіць музыку завоблачнай якасьці, каб зьбіраць нейкую аўдыторыю і някепска круціцца ў нашых музычных колах. Вінсэнт — як раз таму доказ. Ён тупа ня меў канкурэнцыі, проста выявіўся больш прадпрымальным за іншых ў патрэбны час у патрэбным месцы».

Я не спэкулюю на мове, я гэтым жыву.

У адказ Вінсэнт напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Я не спэкулюю на мове, я гэтым жыву. Такім пасынкам як Алег, гэтага не зразумець. Ён баіцца сказаць слова пра рэальную сытуацыю ў Беларусі, яму пляваць, як называць нашу краіну Беларусь ці Белоруссія. Такія, як Алег, імкнуцца ў Курск і Цюмень, а я туды не імкнуся. Я раблю беларускі рэп, а яны робяць расейскі рэп. Для мяне гэта тое ж самае, што мангольскі рэп, яно ніяк не крыжуецца зь беларускай культурай. Таму мне ня важна, што там кажуць пра мяне Алег ці расейскія рэпэры.

Вось быў Рома Англічанін, ён зрабіў унёсак у беларускую культуру як мінімум супрацай з Маўзерам. Шкада, што ён адышоў ад нас. Прыміце шчырыя спачуваньні, блізкія, у тым ліку Алег.

Шчыра кажучы, я ня маю нейкага нэгатыву, мне не асабліва важны чарговы лямант у мой бок (гэта ж працягваецца ўвесь час). Алег, ты проста кароль Тулы і Варонежа, мне гэта не цікава, як не цікавая твая музыка і ты сам».

Песьня Вінсэнта, якая стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба»:

Песьня ЛСП, прысьвечаная прадусару Раману Сашчэку, больш вядомаму як Рома Англічанін, які сышоў з жыцьця ў ліпені 2017 году (Увага, прысутнічае нецэнзурнае лексыка):

​Пётра Клюеў з гурту ЛСП: «У нас мацюкоў больш, чым у Макса Каржа»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG