Арганізатара тэрактаў у Парыжы асудзілі на 20 гадоў турмы. І будуць судзіць яшчэ

Паліцыя перавозіць Салаха Абдэслама

У Бэльгіі галоўны падазраваны ў арганізацыі тэрактаў у Парыжы Салах Абдэслам асуджаны на 20 гадоў турмы. Абдэслама судзілі ў Брусэлі па справе аб перастрэлцы перад яго затрыманьнем. Суд прызнаў яго вінаватым у замаху на забойства паліцыянтаў з мэтай тэракту.

Пасьля працэсу ў Бэльгіі Абдэслам паўстане перад судом у Францыі.

Ён адзіны ўдзельнік нападу, які выжыў. Тры гады таму тэрарысты забілі ў Парыжы 130 чалавек. Пасьля гэтага Абдэслам хаваўся ў Бэльгіі. А празь некалькі дзён пасьля яго затрыманьня выбухі зладзілі ў Брусэлі. Іх ахвярамі сталі 35 чалавек.