Падарожжа да дасьледчыка брацкіх магіл, які адзін працуе як цэлы атрад

Your browser doesn’t support HTML5

Ніколі ня ведаеш, дзе цябе ў Беларусі чакае адкрыцьцё, цікавы чалавек ці нейкая неверагодная гісторыя. У вёску Іржаўка, што на Капыльшчыне я трапіў дзякуючы фэйсбуку. Невядомая жанчына напісала мне, каб я абавязкова з’езьдзіў у тую Ржаўку. Бо там я знайду неверагоднага чалавека.