Саудаўская Арабія гатовая адправіць войскі ў Сырыю

Адэль аль-Джубэйр

Саудаўская Арабія гатовая адправіць войскі ў Сырыю ў складзе міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, калі будзе прынята рашэньне аб яе пашырэньні, заявіў у аўторак міністар замежных справаў краіны Адэль аль-Джубэйр.

«Мы вядзем абмеркаваньне з ЗША аб адпраўцы войскаў у Сырыю, і вялі іх з самага пачатку сырыйскага крызісу», — сказаў Джубэйр на прэс-канфэрэнцыі ў Рыядзе, дзе ён выступіў разам зь генэральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрэшэм.

Ён дадаў, што Эр-Рыяд раней прапаноўваў гэтую ідэю экс-прэзыдэнту ЗША Бараку Абаме.