Эмацыйныя заклікі да эўрапейскага супрацоўніцтва, салідарнасьці і асуджэньня нацыяналізму, аўтарытарных рэжымаў і «нелібэралізму» на тэрыторыі Эўрапейскага зьвязу, - такім быў выступ у Эўрапейскім парлямэнце прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона.
У той жа час, ён перасьцярог ад сумніўнага «Паўночнага патоку-2» і заклікаў не дапусьціць, каб краіны Заходніх Балканаў разьвярнуліся ў бок Расеі ці Турцыі.
«Я належу да пакаленьня, якое перажыло вайну, але атрымлівае асалоду ад раскошаў, забываючы пра тое, што, уласна, перажылі яго папярэднікі», - адзначыў лідэр Францыі.
На фоне нацыянальнага сувэрэнітэту дзяржаў, накшталт той, якую ён узначальвае, Макрон падкрэсьліў неабходнасьць «эўрапейскага сувэрэнітэту» у сфэры абароны, гандлю, клімату, энэргетыкі, аховы здароўя, абароны лічбавых дадзеных або сацыяльнай абароны.
Адным з «чатырох франтоў», на якім Эманюэль Макрон хоча бачыць вынікі на ўзроўні ЭЗ яшчэ да эўрапейскіх выбараў увесну 2019 года, зьяўляецца дазволу і рэарганізацыю сыстэмы міграцыі, у тым ліку, стварэньне праграмы непасрэднай фінансавай падтрымцкі мясцовых суполак, уцягнутых у інтэграцыю бежанцаў.