«Хто а 4-й раніцы можа напасьці і зьбіваць? Нават думак не было, што міліцыя». ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Мазыраніна, які парэзаў трох міліцыянтаў у цывільным, пакаралі 18 гадамі зьняволеньня. Яго сваякі і сябры лічаць, што Андрэй Рабешка проста абараняўся ўначы ад нападу невядомых.

«Адзін зь іх сказаў жа: калі ўжо небясьпечны, то чаго бронекамізэлек не апранулі? — зьдзіўляецца маці Андрэя Рабешкі. — Адзін зь іх на вочнай стаўцы сказаў жа — ён не небясьпечны быў, праз крадзеж прыйшлі».

Адвакат падсуднага Рабешкі Кацярына Змушка лічыць прысуд «незаконным, несправядлівым» і цяпер разам з падабаронным плянуе падаваць скаргу ў калегію крымінальных справаў Вярхоўнага суду.

10 пытаньняў да справы мазыраніна, які парэзаў трох міліцыянтаў