Канкурэнт Орбана кукарэкаў у тэлестудыі. Як у Вугоршчыне праходзіла перадвыбарчая кампанія

У нядзелю, 8 красавіка, у Вугоршчыне парлямэнцкія выбары. Выклік дзеючаму прэм’ер-міністру Віктару Орбану кідаюць толькі сатырыкі і грамадзянскія актывісты. Адзін — парадыруе выбары, другогі — ўзгадвае старыя традыцыі самвыдату.

На першы погляд, перадвыбарчая кампанія праходзіць у Вугоршчыне як у любой іншай краіне Эўразьвязу. Яркія білборды і плякаты ўздоўж вуліц, шумныя мітынгі, эмацыйныя актывісты. Але калі прыгледзецца бліжэй, на звычайныя эўрапейскія выбары гэта мала падобна.