115 падворкаў Гомельскай вобласьці падтапіла ў выніку паводкі. Яшчэ 16 падворкаў аказаліся пад вадой праз талыя воды.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС. Па яе інфармацыі паводкавымі водамі зафіксаваныя падтапленьні паводкам і талымі водамі ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Добрускім, Рагачоўскім, Жыткавіцкім, Веткаўскім і Гомельскім раёнах.
Праз паводку на рэках Прыпяць, Дняпро і Хорапуць на Гомельшчыне таксама аказаліся падтопленымі яшчэ 9 участкаў дарог, 71 гаспадарчая пабудова, 21 падвал.