Памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Курловіч

На 57 годзе жыцьця праз сардэчны прыступ памёр двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў цяжкаатлет Аляксандар Курловіч. Пра гэта 6 красавіка паведаміла Міністэрства спорту Беларусі.

Аляксандар Курловіч

Аляксандар Курловіч нарадзіўся 28 ліпеня 1961 году ў Горадні. На Алімпіядах 1988 і 1992 гадоў станавіўся чэмпіёнам сьвету па цяжкой атлетыцы, выйграў чэмпіянаты сьвету ў 1987, 1989, 1991 і 1994 гадах, трохразовы чэмпіён Эўропы. За спартовую кар’еру Курловіч паставіў 12 сусьветных рэкордаў. Курловіч быў чальцом Эўрапейскай і Міжнароднай фэдэрацыяў цяжкой атлетыкі, узначальваў прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў Горадзенскай вобласьці.