«I have a dream...» У якой Беларусі мараць жыць беларускія падлеткі?

Your browser doesn’t support HTML5

«I have a dream...» У якой Беларусі мараць жыць беларускія падлеткі?

Пяцьдзясят гадоў таму, 4 красавіка 1968 году, быў забіты Мартын Лютэр Кінг, амэрыканскі праваабаронца і аўтар адной з самых знакамітых прамоваў у сьвеце «I have a dream...».

Мартын Лютэр Кінг марыў пра іншую Амэрыку — краіну, у якой цалкам будуць выкараненыя расізм і расавая дыскрымінацыя. Паўстагодзьдзя таму гэтая мара здавалася амаль неверагоднай, аднак менавіта яна стала сур’ёзным укладам у дэмакратызацыю амэрыканскага грамадства.

А якая беларуская мара? Якой бачаць беларусы іншую Беларусь, у якой ім хацелася б жыць у будучыні? Радыё Свабода папрасіла беларускіх тынэйджэраў паразважаць пра краіну і працягнуць — са свайго гледзішча — знакамітую фразу амэрыканскага правааабаронцы «Я маю мару...».