У горадзе Дуйсбургу, на захадзе Нямеччыны, сутыкнуліся два цягнікі мэтро. Паведамляецца пра дзясяткі пацярпелых.
Як паведамляе сайт nrw-aktuell. tv, 35 чалавек паранена, дзьве зь іх — у цяжкім стане. Дакладныя абставіны здарэньня ўсё яшчэ невядомыя.
Сутыкненьне ня было лабавым, інфармуе spiegel. de.