Хто і калі сыходзіў у адстаўку пасьля трагедый у грамадзкіх месцах

У Крамлі назвалі некарэктным пытаньне пра прэтэнзіі праз пажар, у якім загінулі больш за 60 чалавек, да губэрнатара Кемераўскай вобласьці Амана Тулеева. Хоць у іншых краінах пасьля падобных трагедыяў звальняліся ня толькі губэрнатары, у адстаўку сыходзілі цэлыя ўрады.