У Беластоку, у раёне Баяры, зьявілася плошча («ронда») Кароны Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта ў сваім «Твітары» паведаміў адзін з ініцыятараў ушанаваньня ВКЛ, беластоцкі гарадзкі актывіст Радэк Пуська.
Jest! Rondo Korony Królestwa Polskiego i Wielkiego Księstwa Litewskiego w Białymstoku! Rok chodziłem wokół tematu WKL. Dzięki wszystkim za pomoc i dobre słowo. Dużo dobrych osób przede mną zabiegało o upamiętnienie Wielkiego Księstwa Litewskiego za co także dziękuję :) #WKL pic.twitter.com/twSQS3tmkO
— Radek Puśko (@RadekPusko) 28 marca 2018
У польскай дарожнай тэрміналёгіі ронда — гэта назва кругавога скрыжаваньньня.
Як даведалася Свабода, першапачаткова ад уладаў гораду дамагаліся ўшанаваньня толькі ВКЛ. Менавіта нападалёк ад гэтага месца праходзіла мяжа Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Але супраць такой назвы выступіла таварыства «Нашы Баяры», прапанаваўшы сваю назву «Ронда польска-літоўскіх уніяў». У выніку ўлады гораду зацьвердзілі кампраміснае рашэньне.