Ірляндыя і Малдова вышлюць расейскіх дыпляматаў

Ілюстрацыйнае фота.

Пра гэта паведамляюць у МЗС абедзьвюх краін. Малдова вышле трох прадстаўнікоў расейскай амбасады, а Ірляндыя — аднаго. Расейскім дзяржслужбоўцам дадзена 7 дзён, каб вярнуцца на радзіму.

Агулам ужо 25 краін NATO афіцыйна паведамілі пра высылку расейскіх дыпляматаў з прычыны ўжываньня хімічнай зброі пры спробе забойства экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Раней пра высылку дыпляматаў паведамілі ЗША, Канада, Нарвэгія, Нямеччына, Францыя, Украіна, Аўстралія і яшчэ 15 эўрапейскіх краінаў. Такім чынам, у Расею вернуцца 44 прадстаўнікі дыпляматычных карпусоў.

Будзе дапоўнена.