На станцыі «Купалаўскай» у менскім мэтро чалавек упаў пад цягнік, дасталі «без прыкметаў жыцьця»

Ілюстрацыйнае фота

Каля 12:55 на станцыі «Купалаўская» Менскага мэтрапалітэну пад цягнік упаў чалавек. Відавочцы паведамляюць, што яго «пераехала адным ці двума вагонамі», цела «дасталі з каляіны без прыкметаў жыцьця».

Прэс-сакратар Менскага мэтрапалітэну пацьвердзіў Tut.by, што здарэньне было, рух цягнікоў аднавілі а 12:38.