Ізраільскія самалёты ў ноч на нядзелю нанесьлі ўдар па пазыцыях Хамаса ў Газе пасьля таго, як палестынцы арганізавалі рэйд на поўдзень Ізраіля. Пра гэта прадстаўнік узброеных сіл Ізраіля паведаміў у нядзелю.
Палестынская крыніца ў Газе паведаміла, што самалёты нанесьлі ўдар па базе збройнага крыла ХАМАС, брыгады Эзэдзін аль-Касама. Ахвяраў няма. Толькі разбурэньні.
Удар Ізраіля адбыўся пасьля таго, як чатыры палестынцы, «што несьлі бутэлькі з вогненебясьпечным матэрыялам», у суботу ўвечары парушылі мяжу сэктара Газа, паведамляе ізраільская газэта «Haaretz» са спасылкай на прадстаўнікоў вайскоўцаў. Яны паспрабавалі спаліць цяжкую тэхніку, якая выкарыстоўваецца для працы на мяжы, паведаміла прэс-сакратар арміі Ізраіля агенцтву Франс Прэс.
Машына была пашкоджана, але не загарэлася, а нападнікі схаваліся ў Газе.