«Адрадзілася Беларусь — адродзімся і мы!» Віншаваньне ад «Крумкачоў» з Днём Волі

Жыцьцёвае крэда сталічнай каманды

Футбольны клюб «Крумкачы» — адзіны спартовы калектыў, які публічна павіншаваў беларусаў са 100-гадовым юбілеем абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

«Віншуем усіх беларусаў з #БНР100! Адрадзілася Беларусь — адродзімся і мы! Са сьвятам, сябры!», — такія допісы зьявіліся на старонках каманды ў сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце.

Пажаданьне не пазбаўлена двухсэнсоўнасьці: Беларуская фэдэрацыя футболу не дапусьціла сталічны клюб да ўдзелу ў сёлетнім сэзоне найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі за «сыстэматычнае парушэньне рэглямэнту».

Самаліквідавацца ці пачаць з нуля? Сузаснавальнік «Крумкачоў» пра будучыню клюбу