У амэрыканскай школе ў Мэрылэндзе адбылася стральба, ёсьць параненыя.

Ілюстрацыйнае фота

У сярэдняй школе ў амэрыканскім горадзе Грэйт Мілс (штат Мэрылэнд) адбылася стральба. Школу ачапіла паліцыя.

Паведамляецца, што некалькі чалавек параненыя. Нападнік, паводле дадзеных паліцыі, «больш не зьяўляецца пагрозай». Па непацьверджаных дадзеных, стралок параніў мінімум двух вучняў. CNBS паведамляе пра тры ахвяры, іншыя крыніцы - аб "некалькіх" параненых.

Горад Грэйт Мілз знаходзіцца за ​90 кілямэтраў ад Вашынгтону, сталіцы ЗША.

Па апошніх дадзеных, шпіталізавана тры чалавека, адзін з якіх - непасрэдна сам стралок. Яго нэйтралізаваў паліцэйскі, які дзяжурыў у школе.