Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў Расею даць Арганізацыі па забароне хімічнай зброі інфармацыю пра праграму стварэньня хімічнай зброі «Новичок».
Паводле Столтэнбэрга, рэакцыя Расеі на атручваньне ў Брытаніі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля «прадэманстравала відавочную непавагу да міжнароднага міру і бясьпекі».
Выступаючы 19 сакавіка ў Брусэлі пасьля сустрэчы з брытанскім міністрам замежных спраў Борысам Джонсанам, кіраўнік NATO падкрэсьліў, што краіны альянсу салідарныя з Брытаніяй, і прапанаваў дапамогу ў расьсьледаваньні атручваньня Скрыпаля.
Амбасада РФ у Лёндане пажартавала з атручваньня сваіх грамадзян
Ахвяры «Навічка». Гісторыя яду, які фігуруе ў справе аб атручэньні ў Солсбэры