ЦРУ ўпершыню ў гісторыі ўзначаліць жанчына

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ўзначаліць Джына Гаспэл.

«Джына Гаспэл стане новым дырэктарам ЦРУ, і першай жанчынай на гэтай пасадзе. Віншую ўсіх!», — напісаў Трамп у Твітэры.

На працу ў ЦРУ Джына Гаспэл прыйшла ў 1985 годзе. У лютым 2017 года яна была прызначаная на пасаду намесьніка дырэктара ЦРУ.

Паводле паведамленьняў газеты «The Washington Pos» Гаспэл у свой час узначальвала сакрэтную турму ЦРУ ў Тайляндзе, у якой амэрыканскія ваенныя ўжывалі імітацыю ўтапленьня адносна двух чалавек, якіх падазраюць у сувязях з тэрарыстычнай групоўкай «Аль-Каіда».