Штогод на «Беларуськаліі» гінуць людзі

Your browser doesn’t support HTML5

Два чалавекі загінулі пад заваламі пасьля абвалу шахты «Беларуськалія». «Падобная трагедыя была на пачатку 1980-х. І ў 2017-м на тым жа месцы загінуў чалавек», — расказвае старшыня незалежнага прафсаюзу гарнякоў Чаркасаў. Па інфармацыі ў СМІ, ня менш за 9 чалавек загінула ў шахтах за апошнія 4 гады.