Віцебская мастачка рыхтуе габэлен да 100-годзьдзя БНР

Your browser doesn’t support HTML5

Габэлен да 100-годзьдзя БНР

Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР.

Новы твор пакуль яшчэ ня мае назвы, але ў ім выдатна чытаецца алюзія да нацыянальнай сымболікі: чырвоныя ягады шыпшыны на фоне сьнежнага покрыва.