Вясковы побыт кантрабасіста. Прафэсійны музыка зьехаў з гораду і будуе ўнівэрсальны дом

Your browser doesn’t support HTML5

За амаль 35 гадоў Арцём Фрэнкель паспрабаваў сябе ў музыцы, мастацтве, тэалёгіі, дызайне, выкладаньні. Ён перамог рак, атрымаў дыплём кансэрваторыі ў Нямеччыне, хадзіў на акіянічным ляйнэры і нядаўна пераехаў у вёску на Горадзеншчыне. Цяпер экспэрымэнтуе ў хатняй студыі і марыць граць у сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага. Як усё зьмясьцілася ў адным чалавеку – рэпартаж Свабоды.