У заяве амэрыканскай асацыяцыі, у прыватнасьці, адзначаецца, што Расея па-ранейшаму не адпавядае кодэксу Сусьветнай антыдопінгавай агенцыі, а спартоўцам, якія прыяжджаюць у краіну, пагражае небясьпека. Фэдэрацыя біятлёну ЗША таксама назвала непрымальным рашэньне Міжнароднага саюзу біятляністаў праводзіць Кубак сьвету ў Цюмені.
The official statement from the U.S. Biathlon Team on their decision not to participate in the IBU World Cup Biathlon Final in Tyumen, Russia. pic.twitter.com/ejQzRwrPOP
— US Biathlon (@USBiathlon) February 24, 2018
«Мы лічым, што Расея не павінна прымаць міжнародныя падзеі, улічваючы бягучую сытуацыю», — цытуюць чэскія СМІ кіраўніка мясцовай фэдэрацыі біятлёну Іржы Гамзу.
У канцы мінулага года пра байкот спаборніцтваў у Цюмені паведаміла Асацыяцыя біятлёну Канады. Сваё рашэньне біятляністы патлумачылі недаверам да расейскай антыдопінгавай сыстэмы.
На зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі расейскія атлеты былі пазбаўленыя права спаборнічаць пад сьцягам сваёй краіны. Міжнародны алімпійскі камітэт 5 сьнежня 2017 адхіліў зборную Расіі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе 2018 года ў Паўднёвай Карэі пасьля таго, як два расьсьледаваньні пацьвердзілі, што Крэмль арганізаваў сыстэму прымяненьня допінгу ў спорце. Расейскім спартоўцам, якія даказалі, што не ўжывалі допінг, дазволілі спаборнічаць пад нэўтральным сьцягам. У выніку было зарэгістравана 169 расейскіх атлетаў для ўдзелу ў Алімпіядзе 2018.