Жанчыну пазбавілі дзеяздольнасьці, бо пісала скаргі на дактароў

Your browser doesn’t support HTML5

64-гадовая Валянціна Карват ад нараджэньня пакутуе на эпілепсію. Ужо трыццаць гадоў яна жыве адна. Кажа, што прыступы бываюць раз на год, і яна адчувае гэта загадзя. Пасьля таго як жанчына напісала некалькі скаргаў на дактароў паліклінікі № 17, яе прыцягнулі да суду і пазбавілі дзеяздольнасьці.