Імгненьні Алімпіяды ў Пхёнчхане. 10 лютага

Галоўная алімпійская надзея Беларусі Дар'я Домрачава фінішавала 9-й у біятлённым спрынце на 7,5 км

Удзельнік акцыі пратэсту супраць удзелу алімпійцаў Паўночнай Карэі ў Гульнях-2018

Прыхільнікі каманды Паўночнай Карэі з карэйскім аб'яднаным сьцягам падчас спаборніцтваў у шорт-трэку

Трэніроўка жанчын-саначніц

Нарвэскі кёрлінгіст у зьмяшанай парнай гульні супраць каманды Фінляндыі

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выконвае трэніровачны скачок у Пхёнчхане

Захутаны тэлежурналіст на біятлённых спаборніцтвах

Алімпійскі атлет з Расеі Міхаіл Назараў выконвае скачок з трампліну

Падчас камандных спаборніцтваў у фігурным катаньні

Будучая пераможца швэдка Шарлёт Каля (5/L) лідзіруе ў лыжным скіятлёне

Беларуская канькабежка Дар'я Зуева паказала 11 час на дыстанцыі 3000 мэтраў

Усе прызэры Алімпіяды ў Пхёнчхане атрымліваюць на адмысловай цырымоніі талісмана Гульняў — тыгра Сухарана

Спартоўцы Кітая і Італіі пасьля падзеньня ў шорт-трэкавым забегу на 1500 мэтраў

Заўзятары вітаюць японскіх хакеістак пасьля паразы швэдкам