Саідаў быў чальцом праваабарончай арганізацыі «Эзгулік». У 2009 годзе ён напісаў аб незаконнай канфіскацыі зямлі ў фэрмэраў і падрыхтаваў для іх скаргі ў органы дзяржаўнай улады. Пасьля гэтага супраць яго завялі справу аб вымагальніцтве і падробцы дакумэнтаў. Журналіста асудзілі на 12 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
Вызвалілі з калёніі Саідава на падставе рашэньня раённага суду.
У лютым мінулага году Саідава не сталі вызваляць па амністыі, абвешчанай да 24-й гадавіны Канстытуцыі Ўзбэкістану, — адмысловая камісія, разгледзеўшы яго справу, не дала яму станоўчую характарыстыку.
У 2009 годзе, пасьля асуджэньня Саідава, у аўтакатастрофе загінулі яго 34-гадовая жонка Барні Джуманава і пяцігадовая дачка Рухшана, а ў 2014 годзе памерла яго састарэлая маці.