Лукашэнка абнавіў Савет бясьпекі. Трэці раз у гісторыі Беларусі ў яго ўвайшла жанчына

У склад Савета бясьпекі ўключаны кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, а таксама старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Дзьвігалёў, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо.

Са складу Савета бясьпекі адпаведна з указам № 49 выключаныя былыя кіраўнікі названых установаў — Аляксандр Косінец, Сяргей Гурулёў, Леанід Мальцаў, паведамляе Інтэрфакс.

Качанава стала трэцяй жанчынай у складзе Савета бясьпекі за гады незалежнасьці. Да яе ў СБ уваходзілі кіраўніцы Нацыянальнага банку Тамара Віньнікава і Надзея Ермакова.