Аргентынскім чыноўнікам забаранілі браць на працу сваякоў

Прэзыдэнт Аргентыны Маўрысіё Макра

Прэзыдэнт Аргентыны Маўрысіё Макра падпісаў закон аб скарачэньні дзяржаўных выдаткаў на чыноўнікаў. Адно з палажэньняў дакумэнту — звальненьне і забарона прыёму на працу сваякоў дзяржаўных службоўцаў.

Міністрам ўраду забаранілі браць падначаленымі блізкіх сваякоў. Тых, хто ўжо працуе, прыйдзецца звольніць да 28 лютага. Акрамя таго, у дзяржапараце скароцяць кожнае чацьвёртае працоўнае месца. Дзякуючы скарачэньням ўлады разьлічваюць зэканоміць каля $77 млн у год.

«Гэта сур’ёзныя зьмены. Мы прапанавалі нешта большае, чым эканамічныя рэформы, гэта зьмена культуры», — пракамэнтаваў сваё рашэньне прэзыдэнт Аргентыны.

Ужо праз некалькі хвілін пасьля публікацыі закону некалькі блізкіх сваякоў міністраў звольніліся. Сярод тых, хто павінен пакінуць свае пасады — жонка міністра працы і дзьве яго сястры, бацька і жонка кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў.

Прэзыдэнт Аргентыны падпісаў гэты закон на фоне крытыкі з боку прэсы — яго сям’я адна з самых багатых у краіне, і апазыцыя абвінавачвае кіраўніка дзяржавы ў тым, што ўрад часта прымае рашэньні на карысьць зьвязаных з яго сваякамі кампаній. Праз год у Аргентыне пройдуць прэзыдэнцкія выбары, Маурысіё Макра мае намер балятавацца на другі тэрмін.

Сам Макра прыйшоў да ўлады, крытыкуючы прэзыдэнта Крысьціну Кіршнэр — былую кіраўніцу дзяржавы і яе дзяцей цяпер абвінавачваюць у ва ўдзеле ў злачыннай схеме па адмываньні грошай.