Пік паводкі ў Парыжы: вада ў Сене паднялася амаль на шэсьць мэтраў. ВІДЭА

Сена дасягнула піку ў Парыжы ў ноч зь нядзелі на панядзелках: цяпер яе ўзровень дасягае адзнакі 5,84 м, што на чатыры мэтры вышэй за норму. Зачыненыя сем станцый мэтро і ўсе набярэжныя.

Ад паводкі таксама пакутуюць жыхары навакольля Парыжа, дзе разьлілася ня толькі Сена, але і Марна.