У Скідзелі памёр актывіст «Менскай вясны» 1996 году Рыгор Фарманян. ФОТА

Рыгор Фарманян (у цэнтры). Фота з Твітэр-акаўнту жаўнер БНР @bel_fayette

Беларус армянскага паходжаньня Рыгор Фарманян быў шматгадовым актывістам Беларускага Народнага Фронту ў Горадні.

Пра сьмерць спадара Фарманяна паведаміў у Twitter Павал Мажэйка.​

Паводле Паўла Мажэйкі, менавіта Рыгор Фарманян падчас Чарнобыльскага шляху 26 красавіка 1996 года з акрываўленай галавой і бела-чырвона-белым сьцягам у руках аказаўся сфатаграфаваны журналістамі падчас сутыкненьняў дэманстрантаў зь міліцыяй падчас знакамітай «Менскай вясны» 1996 году.

Гэты здымак стаў знакамітым і абышоў шматлікія СМІ.

Архіўныя фота некаторых акцый «Менскай вясны»: