Прэм’ер-міністар Польшчы паведаміў, што ягоныя продкі паходзяць з-пад Дзісны. ВІДЭА

Матэвуш Маравецкі падчас адзначэньня Дня бабулі 21 студзеня 2018 году. Фота канцылярыі Маравецкага.

Як паведамляе Беларуская служба Польскага радыё, прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас тэлезвароту з нагоды Дня бабулі паведаміў, што яго продкі паходзяць з ваколіц беларускага мястэчка Дзісна.

Кіраўнік Кабінэту міністраў Польшчы наведаў дом пажылых людзей ў горадзе Астралэнка, які разьмешчаны за 120 кілямэтраў ад Варшавы. Жыхары дома пачаставалі прэм’ер-міністра шарлёткай і кавай.

Старшыня ўраду пажадаў польскім бабулям і дзядулям спаўненьня мараў, шмат здароўя й радасьці ад кантактаў з унукамі.

Дзень бабулі адзначаецца ў Польшчы 21 студзеня, Дзень дзядулі — 22 студзеня.

Пра паходжаньне часткі сваёй сям’і з-пад Дзісны Матэвуш Маравецкі гаворыць пасьля 52-й сэкунды відэа.