У Румыніі 20 студзеня дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы сталіцы краіны Бухарэста з антыкарупцыйнымі патрабаваньнямі.
Акцыя адбылася ў адказ на ўхваленыя ў парлямэнце ў сьнежні 2017 году заканадаўчыя акты, якія, як лічаць дэманстранты, паслабляюць незалежнасьць судовай сыстэмы і прадугледжваюць дэкрыміналізацыю некаторых карупцыйных правапарушэньняў.
Папярэдні ажыцьцёўлена ў 2017 годзе спроба кіраўніцтва PSD (румынскай Партыі сацыял-дэмакратаў ) дэкрыміналізаваць некаторыя злоўжываньні, зьвязаныя са злачынствамі, выклікала найбольшыя пратэсты ў Румыніі з часоў камунізму.
Рэйтынгі міжнароднай арганізацыі Transparency International называюць Румынію сярод найбольш карумпаваных краін Эўрапейскага зьвязу.
Эўрапейская камісія, замежныя дыпляматы і тысячы судзьдзяў раскрытыкавалі намеры адносна істотных зьмяненьняў у судовай сыстэме. Румынскія і замежныя крытыкі лічаць, што такія зьмены могуць паставіць судовую сыстэму пад палітычны кантроль і аслабіць барацьбу з шырокамаштабнай карупцыяй.
Заканадаўчыя акты, ухваленыя парлямэнтам 20 сьнежня, яшчэ павінны быць падпісаныя прэзыдэнтам Клаўсам Ёханісам, але ён сам неаднаразова крытыкаваў прапанаваныя зьмены.