У Лёндане ва ўзросьце 46 гадоў памёрла сьпявачка ірляндзкага гурту The Cranberries Далёрэс О’Рыярдан. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на яе афіцыйнага прадстаўніка.
У паведамленьні гаворыцца, што О’Рыярдан была ў Лёндане, каб удзельнічаць у запісе ў адной са студыяў. Іншыя падрабязнасьці сьмерці пакуль невядомыя.
Гурт The Cranberries атрымаў папулярнасьць у 1990-я гады. Сярод найбольш папулярных песень гурту была антываенная песьня «Зомбі».
У 2002 годзе гурт пералічыў прыбытак ад свайго самотніка «Time is Ticking Out» (Час цікае прэч) на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей. У песьні гаворыцца пра наступствы чарнобыльскай катастрофы.