Каля цырульні «Чэкіст» разьвесілі ўлёткі пра расстрэлы і «чэкісцкую працу»

11 студзеня актывісты Партыі БНФ зь Ліды разьвесілі ўлёткі пад вокнамі цырульні «Чэкіст» у Менску. На аркушах паперы былі цытаты ўладальнікаў пра чэкістаў — якія яны дагледжаныя, улюбёнцы дам і як на іх прыемна глядзець. Побач з цытатамі актывісты разьмясьцілі яшчэ і копіі архіўных здымкаў «за кіпучай чэкісцкай работай» — як гэтыя кавалеры расстрэльвалі людзей.

Уладальнікі «Чэкіста» выглянулі зь дзьвярэй і моўчкі сышлі назад. Празь некалькі хвілін ілюстрацыі зрывалі тэхнічныя супрацоўнікі адміністрацыі будынка.