Найлепшыя пашпарты для паездак па сьвеце: Беларусь на 65-м месцы

Беларусь дзеліць з Казахстанам 65-е месца па колькасьці краінаў, якія можна наведаць бязь візаў з нацыянальным пашпартам. Грамадзяне Беларусі могуць уехаць бязь візы ў 71 краіну. Найлепшы пашпарт для падарожжаў — нямецкі.

Індэкс пашпартаў кампаніі Henley & Partners уяўляе сабой міжнародны рэйтынг краінаў паводле ўзроўню свабоды перамяшчэньня, якую яны прадстаўляюць сваім грамадзянам.