Паводле кнігі Андруся Горвата зьнялі кароткамэтражны фільм. ВІДЭА

Андрусь Горват

Кароткамэтражны фільм паводле кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок» быў зьняты ў межах фэстывалю мабільнага кіно Smartfilm. Пра гэта пісьменьнік напісаў у сваім фэйсбуку.

У фільме зьняліся акторы Купалаўскага тэатру. Рэжысэр стужкі — Раман Падаляка.

Кніга Горвата «Радзіва Прудок» складаецца з кароткіх зацемак, абразкоў і асабістых рэфлексій аўтара. У Менску Андрэй Горват працаваў журналістам і дворнікам тэатру імя Янкі Купалы.

Пасьля пераезду ў родную вёску Прудок у Калінкавіцкім раёне Горват вёў дзёньнік пра сябе, суседзяў і вясковае жыцьцё, урыўкі зь якога публікаваў на Facebook. Чытачы цёпла прынялі гэтыя гісторыі, дапамаглі Андрусю Горвату сабраць грошы і выдаць дзёньнік папяровай кнігай.

Горват: археалёгія ў маскхалаце