У чым фэномэн Далёрэс О’Рыярдан

Your browser doesn’t support HTML5

У Лёндане ва ўзросьце 46 гадоў памёрла сьпявачка ірляндзкага гурту The Cranberries Далёрэс О’Рыярдан. У 2002 годзе гурт пералічыў прыбытак ад свайго самотніка «Time is Ticking Out» (Час цікае прэч) на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей. У песьні гаворыцца пра наступствы чарнобыльскай катастрофы. У чым фэномэн сьпявачкі? Абмяркоўваюць Аляксей Знаткевіч і Сяргей Навумчык.